Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цітаўка, ✂, ж.

  1. Гатунак яблыні, якая дае буйныя кісла-салодкія плады.

  2. Плод гэтай яблыні.

цітла, ✂, н.

У сярэдневяковай пісьменнасці: надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі над словамі, напісанымі скарочана або над літарамі, калі яны абазначалі лічбу.

|| прым. цітлавы, ✂.

цітр, ✂, м.

  1. Надпіс на кадры ў кінафільме, што перадае словы дзеючых асоб.

  2. У хіміі: канцэнтрацыя раствору, што ўжываецца для цітравання.

|| прым. цітравы, ✂.

цітравальшчык, ✂, м.

Асоба, якая займаецца цітраваннем.

|| ж. цітравальшчыца, ✂.

цітраванне, ✂, н.

Прыём хімічнага аналізу, які заключаецца ў паступовым прыбаўленні раствору якога-н. рэчыва к раствору другога, канцэнтрацыю якога неабходна ўстанавіць.

цітраваць, ✂; зак. і незак.

У хіміі: правесці (праводзіць) цітраванне.