ціхі прыметнік

  1. Слаба чутны; нягучны.

    • Ц. голас.
    • Ц. шум дрэў.
  2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

    • Ц. вечар.
  3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

    • Ціхая вёсачка.
    • Ціхае жыццё.
  4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

    • Ц. чалавек.
    • Па натуры яна дзяўчына ціхая.
  5. Які праходзіць спакойна, не праяўляецца бурна.

    • Ціхая старасць.
  6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

    • Ціхая хада.

|| памяншальная форма: ціхенькі.

|| назоўнік: ціхасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)