Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хітон, ✂, м.

  1. У старажытных грэкаў: доўгае і шырокае адзенне, часцей без рукавоў.

  2. Касцюм танцоўшчыцы балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

хітраваты, ✂.

Трохі хітры, які сведчыць пра хітрасць.

  • Х. чалавек.
  • Хітраватая ўсмешка.

хітраваць, ✂; незак.

Тое, што і хітрыць.

хітрасплецены, ✂, ж. (кніжн.).

Вельмі хітры, мудрагелісты.

  • Хітрасплеценае выказванне.

|| наз. хітрасплеценасць, ✂.

хітраспляценне, ✂, н. (кніжн.).

  1. Складаная задума, хітрасць.

    • Разгадаць чые-н. хітраспляценні.
  2. Складаны і мудрагелісты выклад думак.

    • Моўныя хітраспляценні.

хітрасць, ✂, ж.

  1. гл. хітры.

  2. Учынкі, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне каго-н. у зман.

    • Разгадаць чыю-н. х.
  3. Спрытнасць, выкрутлівасць.

    • Не ўменнем, дык хітрасцю.
  4. Аб чым-н., што зроблена мудрагеліста, складана, з загадкай.

    • Замок з хітрасцю.

хітруга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Вельмі хітры чалавек.

  • Гэтага хітругі больш пад зямлёй, чым на зямлі.

хітрун, ✂, м. (разм.).

Хітры чалавек, махляр, падманшчык.

|| ж. хітруха, ✂.

|| прым. хітрунскі, ✂.

хітры, ✂.

  1. Выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна.

    • Х. хлопец.
  2. Які выражае хітрасць.

    • Х. погляд.
    • Хітрая ўсмешка.
  3. Разлічаны на ўвядзенне каго-н. у зман.

    • Хітрая палітыка.
  4. Зроблены з умельствам, выдумкай, сакрэтам.

    • Х. механізм.

|| наз. хітрасць, ✂.

хітрыкі, ✂.

Хітрыя, махлярскія прыёмы.

  • Надаелі мне твае х.