Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хірамант, , м.

Той, хто займаецца хірамантыяй.

|| ж. хірамантка, .

хірамантыя, , ж.

Прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па выразных лініях і бугарках на далонях рук.

хірург, , м.

Урач, спецыяліст у галіне хірургіі.

  • Дзіцячы х.

хірургія, , ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца аперацыйнымі метадамі лячэння.

  • Х. сэрца.

|| прым. хірургічны, .