Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хім...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да хіміі, хімічны, напр. хімапаратура, хімвалакно, хімзавод, хімкамбінат, хімсыравіна.

хімера, , ж.

  1. Неажыццявімая, нязбытная і дзіўная мара (кніжн.).

  2. Скульптура фантастычнай пачвары (напалову леў, напалову каза).

|| прым. хімерычны, .

хімерычны, .

  1. гл. хімера.

  2. Фантастычны, нязбытны, няздзейсны (кніжн.).

    • Хімерычная ідэя.

|| наз. хімерычнасць, .

хімізаваць, ; зак. і незак.

Укараніць (укараняць) дасягненні хіміі і хімічных метадаў апрацоўкі рэчываў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

|| наз. хімізацыя, .

хімік, , м.

Спецыяліст у галіне хіміі, а таксама работнік хімічнай прамысловасці.

хімікаліі, .

Хімічныя прэпараты, вырабы.

хімікат, , м.

Хімічны прэпарат, выраб.

хімічны, .

  1. гл. хімія.

  2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй.

    • Хімічная рэакцыя.
    • Хімічныя элементы.
  3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі, а таксама атрыманы пры дапамозе метадаў і сродкаў хіміі.

    • Хімічная апрацоўка глебы.
    • Хімічныя ўгнаенні.
  4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах.

    • Хімічная зброя.

  • Хімічны карандаш — карандаш з асобым графітам, які пры змочванні піша як чарніла.

хімія, , ж.

  1. Навука аб саставе, будове, уласцівасцях рэчываў і іх узаемных ператварэннях.

    • Неарганічная х.
    • Фізічная х.
  2. Якасны, хімічны састаў чаго-н.

    • Х. крыві.
    • Х. нафты.

|| прым. хімічны, .

хімія...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да хіміі, напр. хіміявакцына, хіміяпрамянёвы, хіміяпрэпараты, хіміясінтэз, хіміятэрапеўтычны, хіміятэрапія.