Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлюпат, ✂, м. (разм.).

Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, хлюпанні вады.

хлюпацца, ✂; незак. (разм.).

Плюхацца (у гразі, вадзе).

|| наз. хлюпанне, ✂.

хлюпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

    • Пад нагамі хлюпала вада.
  2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

    • Х. па гразі.
  3. Плакаць, усхліпваючы.

  4. З шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачу.

    • Х. носам.

|| аднакр. хлюпнуць, ✂.

|| наз. хлюпанне, ✂.

хлюпік, ✂, м. (разм.).

Бязвольны, нікчэмны, маладушны чалавек.

  • Нікчэмны х.

хлюпкі, ✂ (разм.).

Гразкі, багністы, балоцісты.

  • Хлюпкая дарога.

|| наз. хлюпкасць, ✂.

хлюпнуцца, ✂; зак. (разм.).

Упасці, плюхнуцца ў што-н. вязкае, вадкае.

  • Х. ў гразь.

хлюст, ✂, м. (разм.).

Франтаваты, нахабны, пранырлівы чалавек.