Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлынуць, ✂; зак.

  1. Паліцца з сілай, патокам.

    • Хлынула вада.
    • Кроў хлынула з носа.
  2. Імкліва накіравацца куды-н. вялікай масай.

    • Людзі хлынулі ў адчыненыя дзверы.
  3. перан. З’явіцца ў вялікай колькасці.

    • У майстэрню хлынулі заказы.

хлыст​1, ✂, м.

  1. Спілаванае дрэва з верхавінай, ачышчанае ад сукоў (спец.).

  2. Тонкі, гнуткі дубец, пруцік.

|| памянш. хлысцік, ✂.

|| прым. хлыстовы, ✂.

хлыст​2, ✂, м.

Паслядоўнік хлыстоўства.

|| ж. хлыстоўка, ✂.

хлыст​3, ✂, м.

Тое, што і хлюст.

хлыстаць, ✂; незак.

Тое, што і хвастаць.

|| аднакр. хлыснуць, ✂.

|| наз. хлыстанне, ✂.

хлыстоўства, ✂, н.

Адзін з напрамкаў сектанцтва, так званыя духоўныя хрысціяне.

|| прым. хлыстоўскі, ✂.

хлыстоўшчына, ✂, ж.

Тое, што і хлыстоўства.