Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлуд, , м.

Дробны хвораст, вецце.

  • Ачысціць двор ад хлуду.

хлус, , м.

Той, хто хлусіць; манюка.

хлусіць, ; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць.

  • Ён ніколі не хлусіў.

|| зак. схлусіць, .

хлуслівы, .

  1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

    • Хлуслівая жанчына.
  2. Фальшывы, няправільны.

    • Хлуслівыя словы.
    • Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслівасць, .

хлусня, , ж.

Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў.