Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жыла, , ж.

  1. Назва крывяносных сасудаў, сухажылляў.

    • Сінія жылы на руках.
  2. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама горная парода ў такой трэшчыне.

    • Залатаносная ж.
  3. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

  4. Асобны провад кабелю.

    • Провад з трох жыл.

  • Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

  • Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

  • Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

  • Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

  • На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жыльны, .

жылец, , м.

Асоба, якая займае жылое памяшканне па найму.

  • Жыльцы дома.
  • Здаць жыльцу пакой.

  • Не жылец (разм.) — пра чалавека, які доўга не пражыве.

|| ж. жыліца, .

|| прым. жыльцоўскі, .

жылісты, .

  1. З выгнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля.

    • Жылістае мяса.
  2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела).

    • Жылістыя рукі.
  3. Дужы, вынослівы (разм.).

|| наз. жылістасць, .

жылка1, , ж.

  1. Тое, што і жыла (у 1 знач.).

  2. Тонкая ніцепадобная праслойка ў горнай пародзе, дрэве, якая вылучаецца колерам.

    • Белы мармур з шэрымі жылкамі.
  3. Ніцепадобнае патаўшчэнне ў лістах раслін і крылах насякомых.

|| памянш. жылачка, .

|| прым. жылачны, .

жылка2, , ж. (разм.).

Схільнасць, здольнасць да якой-н. дзейнасці.

  • Арганізатарская ж.

жыллё, , н.

  1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі.

    • Недалёка ад жылля.
  2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто-н. жыве.

    • Атрымаць ж.
    • Будаваць ж.

|| прым. жыллёвы, .

  • Жыллёвыя ўмовы.

жылплошча, , ж.

Жылая плошча, памяшканне для жылля.

  • Рост жылплошчы ў пасёлку.

жылы, .

  1. Прызначаны для жылля.

    • Жылыя будынкі.
    • Будаўніцтва жылых дамоў.
  2. Заняты пад жыллё.

    • Жылое памяшканне.