Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жолаб, ✂, м.

  1. Прадаўгаватае выдзеўбанае ў бервяне паглыбленне, а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.

  2. Кармушка для жывёлы.

|| памянш. жалабок, ✂.

|| прым. жалабовы, ✂ і жолабны, ✂.

жолуд, ✂, м.

Плод дуба.

|| прым. жалудовы, ✂.

  • Жалудовая шкарлупіна.

жолудзі, ✂, н. (разм.).

Картачная чорная масць у выглядзе трылісніку.

жонка, ✂, ж.

Замужняя жанчына (у адносінах да свайго мужа).

  • У добрага мужыка — добрая ж. (прыказка).

|| памянш. жоначка, ✂.

|| прым. жончын, ✂.

жор, ✂, м.

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

  • Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.

жораў, ✂, м. (разм.).

Тое, што і журавель.

жорны, ✂.

Ручны млын з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

|| прым. жарнавы, ✂.

жорсткі, ✂.

  1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.

    • Ж. чалавек.
    • Жорсткая расправа.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру.

    • Жорсткая барацьба.
    • Жорсткія баі.
  3. перан. Строп, такі, які не дапускае выключэнняў.

    • Ж. рэжым.
    • Жорсткія ўмовы.
  4. Пра ваду: насычаны солямі вапны, не мяккі.

|| наз. жорсткасць, ✂.

жоўклы, ✂.

Пажаўцелы, жоўты.

  • Ж. ліст.

жоўкнуць, ✂; незак.

Рабіцца жоўтым, жаўцець.

  • Жоўкнуць на асіне лісточкі.

|| зак. зжоўкнуць, ✂ і пажоўкнуць, ✂.