Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жоўклы, .

Пажаўцелы, жоўты.

  • Ж. ліст.

жоўкнуць, ; незак.

Рабіцца жоўтым, жаўцець.

  • Жоўкнуць на асіне лісточкі.

|| зак. зжоўкнуць, і пажоўкнуць, .

жоўта...

Першая частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр. жоўтавалосы, жоўтагаловы.

жоўты, .

  1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

    • Жоўтая фарба.
    • Жоўтая ліхаманка (вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах).
  2. перан. Згодніцкі, прадажны.

    • Жоўтая прэса.
  3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

    • Жоўтая лілія.

жоўць1, , ж. (спец.).

Жоўтая фарба.

  • Цынкавая ж.

жоўць2, , ж.

  1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

  2. перан. Злосць, раздражненне.

    • У яе словах многа жоўці.

|| прым. жоўцевы, .