Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жменя, ✂, ж.

  1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

    • Зачэрпаць жменяй.
  2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

    • Ж. мукі.
  3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Ж. свечак.
    • Ж. сена.

|| памянш. жменька, ✂.

  • Засталася ж. байцоў.

◊

  • Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

жмінда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. пагард.).

Вельмі скупы чалавек, скнара.

жмуркі, ✂.

Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.

◊

  • Гуляць у жмуркі (разм. неадабр.) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.

жмурыцца, ✂; незак.

Прыплюшчваць вочы на яркім святле.

  • Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажмурыцца, ✂.

жмурыць, ✂; незак.

Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы.

  • Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажмурыць, ✂.

жмут, ✂, м.

Невялікі скрутак чаго-н.

  • Ж. дроту.
  • Ж. вяровак.

|| памянш. жмуток, ✂.