Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жмуркі, ✂.

Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.

◊

  • Гуляць у жмуркі (разм. неадабр.) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.

жмурыцца, ✂; незак.

Прыплюшчваць вочы на яркім святле.

  • Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажмурыцца, ✂.

жмурыць, ✂; незак.

Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы.

  • Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажмурыць, ✂.

жмут, ✂, м.

Невялікі скрутак чаго-н.

  • Ж. дроту.
  • Ж. вяровак.

|| памянш. жмуток, ✂.