Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жуда, ✂, ж.

Тое, што і жудасць.

жудасны, ✂.

  1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

    • Ж. сон.
    • Жудасныя думкі.
  2. перан. Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

    • Жудасная эксплуатацыя.

|| наз. жудаснасць, ✂.

жудасць, ✂, ж.

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды.

  • Ж. напала на чалавека.

жужаль, ✂, м. (абл.).

  1. Шлак.

  2. Гразевая або гнаявая жыжка.

жужаль, ✂, м.

Драпежны начны жук (шкоднік азімых).

жужальцы, ✂.

Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.

жуір, ✂, м.

Чалавек, які жуіруе, жыве ўцехай, асалодай.

|| прым. жуірскі, ✂.

жуіраваць, ✂; незак.

Жыць толькі асалодамі, уцехамі, весці разгульнае жыццё.

жук, ✂, м.

  1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

    • Майскі ж.
    • Ж.-гнаявік.
  2. перан. Хітры пранырлівы чалавек (разм.).

|| памянш. жучок, ✂.

жулік, ✂, н.

Злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец.

|| зб. жуллё, ✂.