Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жуда, , ж.

Тое, што і жудасць.

жудасны, .

  1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

    • Ж. сон.
    • Жудасныя думкі.
  2. перан. Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

    • Жудасная эксплуатацыя.

|| наз. жудаснасць, .

жудасць, , ж.

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды.

  • Ж. напала на чалавека.