Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жулік, ✂, н.

Злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец.

|| зб. жуллё, ✂.

жулікаваты, ✂.

  1. Схільны жульнічаць, махляваць.

    • Ж. чалавек.
  2. Уласцівы жуліку, падазроны.

    • Ж. выгляд.

|| наз. жулікаватасць, ✂.

жульніцтва, ✂, н.

Занятак жуліка, ашуканства, махлярства.

|| прым. жульніцкі, ✂.

жульнічаць, ✂; незак.

Карыстацца жульніцкімі прыёмамі, махляваць, ашукваць.

  • Ж. у гульні.

|| зак. зжульнічаць, ✂.

|| наз. жульнічанне, ✂.