жыла, , ж.

  1. Назва крывяносных сасудаў, сухажылляў.

    • Сінія жылы на руках.
  2. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама горная парода ў такой трэшчыне.

    • Залатаносная ж.
  3. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

  4. Асобны провад кабелю.

    • Провад з трох жыл.

  • Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

  • Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

  • Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

  • Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

  • На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жыльны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)