дву... і двух...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які складаецца з дзвюх якіх н. адзінак, змяшчае дзве аднолькавыя прыметы, напр. двудушнасць, двудушнічаць,
двурушнік, двурушніцтва, двурушны, двухбортны, двухгаловы, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны,
двухкапеечны, двухкрылы, двухматорны, двухмерны, двухпакаёвы, двухрогі, двухспальны, двух’ярусны;
- які мае адносны да двух, да дзвюх, напр. двухгадзінны (поезд, г. зн. які адыходзіць у дзве гадзіны).
двуадзіны, ✂ (кніжн.).
Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.
двукоссе, ✂, н.
Значкі (« ») для выдзялення простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, ужытых ва ўмоўным або іранічным сэнсе.
- Узяць цытату ў д.
- Вучоны ў двукоссі (так званы; іран.).
двукроп’е, ✂, н.
Знак прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над другой.
двурушнік, ✂, м. (пагард.).
Чалавек, які паказвае, што ён адданы каму-н., а на справе дзейнічае на карысць варожага боку.
|| ж. двурушніца, ✂.
|| прым. двурушніцкі, ✂.
двурушніцтва, ✂, н. (пагард.).
Паводзіны двурушніка.
|| прым. двурушніцкі, ✂.
двурушнічаць, ✂; незак. (пагард.).
Быць двурушнікам, дзейнічаць, як двурушнік.
|| зак. здвурушнічаць, ✂.
двухаблічны, ✂ (кніжн.).
Тое, што і двудушны.
|| наз. двухаблічнасць, ✂.
двухадзіны, ✂ (кніжн.).
Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.