Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двое, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць два.

    • Засталося д. сірот.
    • Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.
    • Д. свіней.
    • Нас было д.
    • Гэту работу ўжо дваім прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: два.

    • Бегае д. парасят.
    • Д. дзяцей.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: два прадметы.

    • Д. саней.
    • Д. нажніц.
    • Д. акуляраў.
    • Д. штаноў.
    • Д. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзве пары.

    • Д. ботаў.
    • Д. рукавіц.
    • Абуць д. панчох.

  • На сваіх дваіх (разм. жарт.) — пехатой.

  • За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.

двое... (а таксама двая...).

Першая частка складаных слоў, якая абазначае два, двайны, пішацца «двое...» тады, калі ў другім слове націск падае не на першы склад, напр.: двоеўладдзе, двоеўладны.

двоеўладдзе, , н.

Адначасовае існаванне дзвюх улад у адной краіне, арганізацыі.

|| прым. двоеўладны, .

двоечнік, , м. (разм.).

Вучань, які часта атрымлівае двойкі.

|| ж. двоечніца, .

двойчы, прысл.

Два разы.

  • Д. сказаць.
  • Д. тры — шэсць.

двор1, , м.

  1. Участак зямлі паміж гаспадарчымі будынкамі.

    • Выйсці з хаты на д.
  2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.

    • Вёска на сорак двароў.
  3. Маёнтак (гіст.).

    • Панскі д.
  4. Памяшканне, будынак спецыяльнага прызначэння (у калгасе, саўгасе).

    • Жывёльны д.
    • Птушыны д.

  • Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.

  • На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.

  • Заезны двор (дом) — у дарэвалюцыйнай Беларусі: дом пры дарозе з начлегам і месцам для коней.

  • Ні кала ні двара ў каго (разм.) — няма нічога.

|| прым. дваровы, .

двор2, , м.

У манархічных краінах: манарх і яго прыбліжаныя.

  • Царскі д.
  • Быць пры двары.

дворнік, , м.

  1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома.

  2. Устройства для механічнага выцірання назіральнага шкла ў машыне ад снегу, вільгаці, пылу і інш.

|| ж. дворнічыха, .

|| прым. дворніцкі, .

дворніцкая, , ж. (уст.).

Памяшканне для дворніка.

дворня, , ж., зб.

Пры прыгонным праве: хатнія слугі ў памешчыцкім доме.

  • Збеглася ўся д.