двор1,
-
Участак зямлі паміж гаспадарчымі будынкамі.
- Выйсці з хаты на д.
-
Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.
- Вёска на сорак двароў.
-
Маёнтак (
гіст. ).- Панскі д.
-
Памяшканне, будынак спецыяльнага прызначэння (у калгасе, саўгасе).
- Жывёльны д.
- Птушыны д.
Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.
На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.
Заезны двор (дом) — у дарэвалюцыйнай Беларусі: дом пры дарозе з начлегам і месцам для коней.
Ні кала ні двара ў каго (
разм. ) — няма нічога.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)