дву... і двух...
Першая частка складаных слоў са
- які складаецца з дзвюх якіх н. адзінак, змяшчае дзве аднолькавыя прыметы,
напр. двудушнасць, двудушнічаць, двурушнік, двурушніцтва, двурушны, двухбортны, двухгаловы, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухкрылы, двухматорны, двухмерны, двухпакаёвы, двухрогі, двухспальны, двух’ярусны; - які мае адносны да двух, да дзвюх,
напр. двухгадзінны (поезд, г. зн. які адыходзіць у дзве гадзіны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)