Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гора​1, ✂, н.

  1. Глыбокі жаль, смутак.

    • Захварэць з гора.
  2. Тое, што і няшчасце.

    • У мяне вялікае г.
  3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

    • Гора не знаць.
    • Цярпець г.

◊

  • Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

  • Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

  • З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

гора​2 (іран.)

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: дрэнны, незадачлівы, напр. гора-кіраўнік, гора-паляўнічы.

горад​1, ✂, м.

  1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.

    • Сталічны г.
    • Г. на Дзвіне.
    • За горадам жыць (у прыгарадзе).
  2. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной (гіст.).

    • Старажытны славянскі г.

|| памянш. гарадок, ✂.

|| прым. гарадскі, ✂.

  • Гарадская гаспадарка.
  • Гарадскія будынкі.

горад​2, ✂, м.

У розных рухомых гульнях (напр. лапта, гарадкі): месца, лагер кожнай каманды (звычайна абазначаны на зямлі квадратамі).

горадабудаўнік, ✂, м.

Архітэктар, спецыяліст па будаўніцтву і планіроўцы гарадоў.

горадабудаўніцтва, ✂, н.

Гарадское будаўніцтва.

|| прым. горадабудаўнічы, ✂.

горан, ✂, м.

  1. Печ для пераплаўкі металаў і абпальвання керамічных вырабаў, а таксама кавальскі ачаг з мяхамі і паддувалам для награвання металу.

  2. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

|| прым. гарнавы, ✂.

гораўзыходнік, ✂, м.

Тое, што і альпініст.

|| ж. гораўзыходніца, ✂.

|| прым. гораўзыходніцкі, ✂.

гораўтварэнне, ✂, н.

Працэс утварэння гор.

горац, ✂, м.

Жыхар гор, горнай краіны.

|| ж. гаранка, ✂.

|| прым. горскі, ✂.

  • Горскія народы.