Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галлё, і голле, , н., зб.

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

  • Назбіраць галля (голля).

гол, , м.

У футболе і падобных гульнях: ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка.

  • Забіць г.

|| прым. галявы, .

  • Г. момант ля варот.

голагаловы, .

  1. З голай, непакрытай галавой.

    • Г. хлопчык.
  2. З абстрыжанай ці лысай галавой.

голад, , м.

  1. Вострае адчуванне патрэбы ў ежы.

    • Памерці з голаду (ад доўгачасовага недаядання).
  2. Адсутнасць ці недахоп прадуктаў харчавання ў, выніку неўраджаю, засухі, вайны і пад.

    • Ваша нясе г. і разбурэнні.
  3. перан. Увогуле недахоп чаго-н.

    • Кніжны г.
    • Г. на культурная мерапрыемствы.

  • Марыць голадам — даводзіць да знямогі.

голас, , м.

  1. Гучанне, якое ўтвараецца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

    • Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.
    • Высокі г.
    • Г. сумлення (перан.).
  2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

    • Раманс для двух галасоў.
  3. Меркаванне, выказванне, думка.

    • Падаць г. (рашуча выказаць сваю думку).
    • Прыслухоўвацца да голасу мае.
  4. перан. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

    • Не хапіла аднаго голасу на выбарах.
    • Галасы выбаршчыкаў.
    • Падлік галасоў.
    • Рашаючы г.
  5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).

    • У акардэоне сапсаваліся галасы.

  • На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.

  • У адзін голас — дружна, адзінадушна.

|| памянш. галасок, .

|| прым. галасавы, .

  • Галасавыя звязкі (парныя эластычныя звязкі на бакавых сценках гартані).

голасны, .

Гучны, звонкі.

  • Голаснае чытанне.

голуб, , м.

Птушка пераважна з шэравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам.

  • Дзікі г.
  • Г. міру (відарыс белага голуба як сімвал міру; высок.).

|| памянш. галубок, .

|| прым. галубіны, .

  • Галубіныя гнёзды.
  • Галубіная пошта.
  • Галубіная душа (перан.).

голубагадовец, , м.

Чалавек, які займаецца голубагадоўляй.

голубагадоўля, , ж.

Развядзенне і дрэсіроўка галубоў.

|| прым. голубагадоўчы, .

голы, .

  1. Не апрануты, без расліннага або валасянога покрыва.

    • Голая спіна.
    • Г. чэрап (лысы).
    • Голыя дрэвы (без лісця).
    • Голыя сцены (перан. не ўпрыгожаныя).
    • Спаць на голым ложку (без сенніка).
    • Браць голымі рукамі (перан. без цяжкасцей).
  2. перан. Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, без дадаткаў.

    • Голыя лічбы.
    • Голыя факты.
  3. Без прымесей, чысты.

    • Г. пясок.
  4. перан. Бедны.

    • Гол як сакол.
    • Г. як бізун.

  • Голы як бубен (разм.) — пра голае, без расліннасці месца.