Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гогаль, ✂, м.

Вадаплаўная птушка падсямейства качыных.

◊

  • Хадзіць гогалем (разм.) — хадзіць важна, ганарыста.

|| прым. гагаліны, ✂.

гогаль-могаль, ✂, м.

Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.

гогат, ✂, м.

  1. Крык гусей.

  2. перан. Моцны, нястрымны смех (разм.).