голас, , м.

  1. Гучанне, якое ўтвараецца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

    • Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.
    • Высокі г.
    • Г. сумлення (перан.).
  2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

    • Раманс для двух галасоў.
  3. Меркаванне, выказванне, думка.

    • Падаць г. (рашуча выказаць сваю думку).
    • Прыслухоўвацца да голасу мае.
  4. перан. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

    • Не хапіла аднаго голасу на выбарах.
    • Галасы выбаршчыкаў.
    • Падлік галасоў.
    • Рашаючы г.
  5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).

    • У акардэоне сапсаваліся галасы.

  • На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.

  • У адзін голас — дружна, адзінадушна.

|| памянш. галасок, .

|| прым. галасавы, .

  • Галасавыя звязкі (парныя эластычныя звязкі на бакавых сценках гартані).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)