сінтэзаваць, ✂; зак. і незак.
-
Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (-няць), злучыць (злучаць).
-
Атрымаць (-мліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
сінтэтыка, ✂, ж., зб.
Сінтэтычныя матэрыялы, а таксама вырабы з іх.
сінус, ✂, м.
Трыганаметрычная функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта, што ляжыць супраць дадзенага
вострага вугла, да гіпатэнузы.
сінхранізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.
|| наз. сінхранізацыя, ✂.
|| прым. сінхранізацыйны, ✂.
сінхранізатар, ✂, м. (спец.).
Механізм, які забяспечвае сінхроннае дзеянне чаго-н.
- С. гуку і відарыса (у кіно, тэлебачанні).
сінхранізм, ✂, м. (спец.).
Дакладнае супадзенне і сувязь у часе дзвюх або некалькіх з’яў або працэсаў; адначасовасць.
сінхраністка, ✂, ж.
Спартсменка, якая займаецца сінхронным плаваннем.