сінекдаха, ✂, ж. (спец.).
Від метаніміі — назва часткі замест назвы цэлага, прыватнага замест агульнага і наадварот, напр. «галава» замест
«чалавек».
сінекура, ✂, ж. (кніжн.).
Пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых намаганняў.
сінель, ✂, ж.
Аксаміцісты шнурок для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў.
|| прым. сінельны, ✂.
сінець, ✂; незак.
-
Рабіцца сінім.
-
Віднецца (пра што-н. сіняе).
|| зак. пасінець, ✂.
|| наз. пасіненне, ✂ і ссінець, ✂.
- Купацца да пасінення (пакуль не змерзнеш; разм.) і ссінець, -ею, -ееш, -ее .
сінеча, ✂, ж. (разм.).
Сіні колер чаго-н., сіняя прастора.
сіне-... (а таксама сіня-...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр. сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;
- 2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.
сініца, ✂, ж.
Невялікая стракатая птушка атрада вераб’іных.
|| памянш. сінічка, ✂.
|| прым. сінічы, ✂ і сінічын, ✂.
- Сінічы свіст.
- Сінічына гняздо.