Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экспрапрыяцыя, ✂, ж.

Прымусовая канфіскацыя маёмасці ў каго-н.

  • Э. зямлі.

|| прым. экспрапрыяцыйны, ✂.

экспромт, ✂, м.

Верш, музычны твор і пад., створаныя без папярэдняй падрыхтоўкі, у момант выканання.

  • Музычны э.

|| прым. экспромтны, ✂.

экспромтам, прысл.

Без падрыхтоўкі, адразу.

  • Выступіць э.

экспрэс​1, ✂, м.

Цягнік, аўтобус, параход і пад., якія ідуць з вялікай хуткасцю і спыняюцца толькі на галоўных прыпынках, станцыях.

|| прым. экспрэсны, ✂.

экспрэсіўны, ✂, ж. (кніжн.).

Выразны, з экспрэсіяй.

  • Экспрэсіўныя сродкі мовы.

|| наз. экспрэсіўнасць, ✂.

экспрэсія, ✂, ж. (кніжн.).

Выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў.

  • Дэкламаваць з экспрэсіяй.

экспрэсіянізм, ✂, м.

Плынь у мастацтве і літаратуры першай палавіны 20 ст., прадстаўнікі якой лічылі сваёй асноўнай задачай выражэнне ўнутранага свету мастака, яго суб’ектыўных творчых перажыванняў, іншы раз гратэскную эмацыянальную выразнасць вобраза.

|| прым. экспрэсіяністычны, ✂.

экспрэсіяніст, ✂, м.

Мастак — паслядоўнік экспрэсіянізму.

|| ж. экспрэсіяністка, ✂.

|| прым. экспрэсіянісцкі, ✂.

экспрэс-...

Першая частка складаных слоў са знач. маментальны, тэрміновы, напр. экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.

экстаз, ✂, м.

  1. Непрытомна-самазабыўны стан (кніжн.).

    • Дайсці да экстазу.
    • Гаварыць што-н. у экстазе.
  2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства (спец.).

|| прым. экстатычны, ✂.