Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэнар, ✂, м.

  1. Самы высокі мужчынскі голас.

    • Лірычны т.
  2. Спявак з такім голасам.

|| памянш. тэнарок, ✂.

|| прым. тэнаровы, ✂.

  • Тэнаровая партыя.

тэндэнцыйны, ✂.

  1. Які праводзіць пэўную тэндэнцыю (у 1 знач.).

  2. Прадузяты, неаб’ектыўны.

|| наз. тэндэнцыйнасць, ✂.

тэндэнцыя, ✂, ж.

  1. Напрамак развіцця, схільнасць, імкненне.

    • Дэмакратычныя тэндэнцыі.
  2. Асноўная думка, ідэя, накіраванасць якога-н. твора, выказвання і пад.

  3. Прадузятая аднабаковая думка, якая навязваецца чытачу, гледачу, слухачу (кніжн.).

тэндэр, ✂, м.

Спецыяльны вагон для паліва, вады і пад., счэплены з паравозам, або задняя частка паравоза, прыстасаваная для захоўвання паліва і вады.

|| прым. тэндэрны, ✂.

тэнзар, ✂, м.

У матэматыцы: аб’ект (радок, матрыца і пад.), каардынаты якога пераўтвараюцца па пэўнаму закону пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.

|| прым. тэнзарны, ✂.

  • Тэнзарнае вылічэнне.

тэніс, ✂, м.

Парная спартыўная гульня маленькім мячыкам, які перакідваецца ракеткай цераз сетку, што раздзяляе пляцоўку-корт.

|| прым. тэнісны, ✂.

тэнісіст, ✂, м.

Ігрок у тэніс.

|| ж. тэнісістка, ✂.

тэніска, ✂, ж.

Сарочка з кароткімі рукавамі, звычайна трыкатажная.

тэнт, ✂, м.

Парусінавая стрэшка на судне, верандзе і пад., якая засцерагае ад сонца, дажджу.

тэолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне тэалогіі, багаслоў.