Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сазваніцца, ✂; зак.

Дамовіцца з кім-н. па тэлефоне.

  • Перш чым ехаць да сястры, трэба с.

|| незак. сазвоньвацца, ✂.

сазваць, ✂; зак.

  1. Паклікаць, сабраць у адно месца ўсіх, многіх.

    • С. гасцей.
  2. Сабраўшы ўдзельнікаў сходу, канферэнцыі і пад., арганізаваць, пачаць дзейнасць па вырашэнню якіх-н. пытанняў.

    • С. кансіліум.
    • С. нараду.

|| незак. ззываць, ✂.

сазлучаны:

  • сазлучаныя сасуды (спец.) — сасуды, злучаныя адзін з другім у ніжняй частцы.

сазнацца, ✂; зак.

  1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

    • С. ў сваёй памылцы.
  2. Прызнаць сваю віну.

    • Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнавацца, ✂.

|| наз. сазнанне, ✂.

сайга, ✂, ж. і сайгак, ✂, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайгачы, ✂.

  • С. статак.

сайда, ✂, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. сайдавы, ✂.

сайка, ✂, ж.

Невялікая прадаўгаватая або круглая булка з пшанічнай мукі.

|| прым. саечны, ✂.

сайра, ✂, ж.

Ціхаакіянская прамысловая рыба.

|| прым. сайравы, ✂.

сак​1, ✂, м.

Жаночая верхняя вопратка тыпу кароткага паліто;

|| прым. сакавы, ✂.

|| памянш. сачок, ✂.

|| прым. сачковы, ✂.

сак​2, ✂, м.

Рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч.

|| прым. сакавы, ✂.

|| памянш. сачок, ✂.

|| прым. сачковы, ✂.