Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

герц, ✂, м.

Адзінка частаты перыядычнага працэсу.

герцаг, ✂, м.

Тытул вышэйшага дваранства або ўладарных князёў у краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| ж. герцагіня, ✂.

|| прым. герцагскі, ✂.

герцагства, ✂, н.

Феадальная дзяржава на чале з герцагам.

гестапа, нескл., н.

Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі.

|| прым. гестапаўскі, ✂.

гестапавец, ✂, м.

Супрацоўнік гестапа.

|| ж. гестапаўка, ✂.

гестка, ✂, ж.

Адразная частка блузкі, сукенкі, сарочкі, якая закрывае верх грудзей і спіны.

  • Сукенка на гестцы.

гета, нескл., н.

У некаторых краінах; асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.

  • Негрыцянскія г. (у ЗША).
  • Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме).
  • Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).

гетман, ✂, м.

  1. На Украіне ў 16—17 стст.: начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

  2. У Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы ўсімі ўзброенымі сіламі.

|| прым. гетманскі, ✂.

гетры, ✂, ж.

Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца паверх абутку і закрывае ногі ад шчыкалатак да каленяў.

|| прым. гетравы, ✂.

гетэрагенны, ✂.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.