Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сеянец, ✂, м.

Расліна, што вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца).

сеянка, ✂, ж. (разм.).

Дробна прасеяная мука.

сеяць, ✂; незак.

  1. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.

    • С. пшаніцу.
  2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок).

    • С. разумнае, добрае, вечнае.
    • С. веру ў лепшае жыццё.
  3. Тое, што і прасейваць.

    • С. муку.
  4. Пра дробны дождж, снег: ісці.

    • Цэлую раніцу сеяў дождж.
  5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).

    • С. поле пад лесам.

|| зак. пасеяць, ✂.

|| наз. сеянне, ✂ і пасеў, ✂.

  • Сеянне дрэнных чутак.
  • Сеянне мукі.
  • Пасеў азімых закончаны.

сёдзельнік, ✂, м.

Майстар, які робіць сёдлы.

|| прым. сёдзельніцкі, ✂.

сёе-тое, займ.

Нешта, некаторыя рэчы.

  • Узяць з сабой сёе-тое (неабходнае).

сёй-той, ✂ займ. (разм.).

Некаторыя, нямногія людзі.

  • Сёй-той не прыехаў на сустрэчу.

сёмга, ✂, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства ласасёвых з мясам ружовага колеру.

|| прым. сёмгавы, ✂.

Сёмуха, ✂, ж.

Адно са свят праваслаўнай царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня.

сёмы, ✂.

  1. гл. сем.

  2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на сем.

    • Сёмая частка.
    • Адна сёмая (наз.).

сёрбаць, ✂; незак.

  1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

    • С. зацірку.
  2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

    • Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| зак. высербаць, ✂.

|| аднакр. сербануць, ✂ і сёрбнуць, ✂.

|| наз. сёрбанне, ✂.