Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сердалік, , м.

Паўкаштоўны камень бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру, разнавіднасць халцэдону.

|| прым. сердалікавы, .

сернакіслы, .

Які адносіцца да солей сернай кіслаты.

серп, , м.

Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

  • Назубіць с.
  • С. і молат (эмблема працы).
  • С. месяца (перан. месяц у пачатковай або апошняй фазе, які нагадвае па выгляду такую прыладу).

серпанцін, , м.

  1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, якую кідаюць у танцуючых на балях, карнавалах і пад.

  2. перан. Звілістая горная дарога.

|| прым. серпанцінны, .

серпападобны, .

Які мае выгляд сярпа.

  • Серпападобныя крылы.
  • Серпападобныя струкі фасолі.

|| наз. серпападобнасць, .

серпентарый, , м.

Гадавальнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серсо, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідваюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама гэты абруч і палачка.

  • Гуляць у с.

сертыфікат, , м. (спец.).

  1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржаўных органаў, а таксама назва білетаў некаторых дзяржаўных пазык.

  2. Афіцыйнае пісьмовае пасведчанне аб чым-н.

|| прым. сертыфікатны, .

серыйны, .

Які выпускаецца серыямі па пэўнаму ўзору.

  • С. выпуск швейных машын.

|| наз. серыйнасць, .

серыя, , ж.

  1. Паслядоўны рад якіх-н. аднародных прадметаў, якія маюць агульную прымету, аб’яднаны агульным прызначэннем, складаюць адну групу.

    • С. артыкулаў пра падзеі на франтах.
    • С. станкоў.
    • С. вопытаў.
  2. Разрад, катэгорыя каштоўных папер, дакументаў.

    • С. і нумар пашпарта.
  3. Адна з частак вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна.

    • Кінафільм у чатырох серыях.