Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сентэнцыя, , ж. (кніжн.).

Выслоўе павучальнага характару.

  • Выслухаць чые-н. сентэнцыі.

сеньёр, , м.

  1. У феадальным грамадстве: землеўладальнік, які меў неабмежаваную ўладу на сваёй тэрыторыі.

  2. У іспанамоўных краінах: форма ветлівага звароту да мужчыны.

|| ж. сеньёра, .

сеньярыта, , ж.

У іспанамоўных краінах — дзяўчына, паненка (зварот або форма ветлівага ўпамінання).

сепаратар, , м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. смятанкі з малака).

|| прым. сепаратарны, .

сепаратны, .

Асобны, адасоблены ад іншых.

  • С. дагавор.
  • С. мір (заключаны без ведама і згоды сваіх ваенных саюзнікаў).

|| наз. сепаратнасць, .

сепаратызм, , м. (кніжн.).

Імкненне да аддзялення, адасаблення.

  • Палітычны с.

|| прым. сепаратысцкі, .

сепаратыст, , м. (кніжн.).

Прыхільнік сепаратызму.

|| ж. сепаратыстка, .

|| прым. сепаратысцкі, .

сепаратыўны, , ж. (кніжн.).

Прасякнуты сепаратызмам.

  • Сепаратыўныя імкненні.

|| наз. сепаратыўнасць, .

сера, , ж.

  1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру, якое выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

  2. Жоўтае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.

|| прым. серны, .

серабро, , н.

  1. Каштоўны бліскучы метал шаравата-белага колеру.

  2. зб. Вырабы з гэтага металу.

    • Сталовае с. (пасуда, сталовыя прыборы).
    • Упрыгожанні з серабра.
    • Нашы спартсмены заваявалі с. (сярэбраныя медалі; разм.).
  3. зб. Дробная разменная манета са сплаву з гэтым металам або нікелем.

    • Заплаціць серабром.