Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рысіць, ✂; незак.

  1. Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).

  2. Ехаць на кані рыссю.

рыскаць, ✂; незак. (спец.).

Пра судна: ухіляцца ад курсу то ў адзін, то ў другі бок.

|| наз. рыск, ✂ і рысканне, ✂.

рыслінг, ✂, м.

Гатунак белага сталовага вінаграднага віна.

|| прым. рыслінгавы, ✂.

рысора, ✂, ж.

Пругкая гнутая стальная паласа (або прыстасаванне з такіх палос) паміж воссю і кузавам экіпажа, аўтамабіля, вагона і пад., якая змякчае штуршкі пры яздзе.

|| прым. рысорны, ✂.

рысунак, ✂, м.

Тое, што і малюнак.

  • Майстар рысунка.

|| прым. рысуначны, ✂.

рысь​1, ✂, ж.

  1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

    • Ехаць рыссю.
  2. Часты і павольны бег чалавека.

рысь​2, ✂, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з надта вострым зрокам.

|| прым. рысіны, ✂.

  • Рысіныя вочы (таксама перан. вострыя, злыя, пранізлівыя).

рысяня, ✂ і рысянё, ✂, н.

Дзіцяня рысі​2.

рытар, ✂, м.

У Старажытнай Грэцыі і Рыме: прамоўца, а таксама настаўнік красамоўства.

|| прым. рытарскі, ✂.

  • Рытарскае мастацтва.

рытарычны, ✂.

  1. гл. рыторыка.

  2. Напышлівы, упрыгожаны словамі (кніжн.).

    • Р. стыль.

|| наз. рытарычнасць, ✂.