Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

германцы, ✂, м.

  1. Назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

  2. Тое, што : немцы (уст.).

|| ж. германка, ✂.

|| прым. германскі, ✂.

гермафрадыт, ✂, м.

Арганізм, часцей жывёльны, які мае адзнакі абодвух полаў.

|| прым. гермафрадыцкі, ✂.

гермафрадытызм, ✂, м.

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме (чалавека, жывёлы).

|| прым. гермафрадытны, ✂.

гермашлем, ✂, м.

Герметычны шлем лётчыкаў і касманаўтаў.

герметызаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) герметызацыю чаго-н.

герметызацыя, ✂, ж. (спец.).

Забеспячэнне непранікальнасці сцен і злучэнняў чаго-н. (памяшканняў, апаратаў і пад.) для вадкасцей і газаў.

|| прым. герметызацыйны, ✂.

герметычны, ✂.

Непранікальны для вадкасцей і газаў.

|| наз. герметычнасць, ✂.

героіка, ✂, ж.

Гераічны змест, гераічны бок чыёй-н. дзейнасці.

  • Г. нашых дзён.

герой, ✂, м.

  1. Храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

    • Г. Вялікай Айчыннай вайны.
    • Г. працы.
  2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

    • Г. рамана.
  3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

    • Г. нашага часу.
  4. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

    • Г. дня.

◊

  • Герой Беларусі — вышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

  • Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

  • Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

  • Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла асаблівы гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  • Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці.

|| ж. гераіня, ✂.

○

  • Маці-гераіня — ганаровае званне, прысвоенае жанчыне — маці, якая выхавала не менш як 10 дзяцей.

|| прым. геройскі, ✂.

  • Г. ўчынак.

геройства, ✂, н.

Геройскія паводзіны.

  • Праявіць г.