Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бляск, , м.

  1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск.

    • Асляпляльны б.
    • Начысціць боты да бляску.
    • Б. лыжак.
  2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану.

    • Б. вачэй.
  3. перан. Пра яркае выяўленне чаго-н.

    • Б. таленту.

    • 3 бляскам (разм.) — вельмі добра, выдатна.

блясна́, , ж.

Прылада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі, да якой прымацоўваецца кручок.

бля́ха, , ж.

  1. Тонкае ліставое жалеза.

    • Накрыць хату бляхай.
  2. Металічная пласцінка з надпісам або нумарам, якая сведчыць аб пасадзе таго, хто яе носіць.

    • Б. на грудзях.
  3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-н.

|| памянш. бляшка, .

|| прым. бляшаны, .

бляха́р, , м.

Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі, хто крые бляхаю дах.

|| прым. бляхарны, .

бляша́нка, , ж.

Бляшаная банка.

  • Б. кансерваў.

бля́шка, , ж.

  1. гл. бляха.

  2. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).

бляя́ць, ; незак.

Крычаць (пра авечак, коз).

|| наз. бляянне, .