Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безыдэ́йны, .

Пазбаўлены ідэйнасці, беспрынцыповы.

  • Б. кінафільм.

|| наз. безыдэйнасць, .

безыме́нны, .

Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя.

  • Б. персанаж.
  • Безыменная даліна.

  • Безыменны палец — 4-ы палец рукі, паміж сярэднім і мезенцам.

|| прым. безыменнасць, .

безыніцыяты́ўны, .

Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны.

  • Б. кіраўнік.

|| наз. безыніцыятыўнасць, .

безэ́, нескл., н.

Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.

  • Торт б.

без’язы́кі, .

  1. Які не валодае мовай, нямы.

  2. перан. Які не ўмее добра, свабодна гаварыць.

|| наз. без’языкасць, .

бейсбалі́ст, , м.

Спартсмен, які займаецца бейсболам; ігрок у бейсбол.

|| ж. бейсбалістка, .

|| прым. бейсбалісцкі, .

бейсбо́л, , м.

Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой, а таксама адпаведны від спорту.

|| прым. бейсбольны, .

беке́ша, , ж. (уст.).

Верхняя мужчынская вопратка, падбітая футрам, са зборкамі ў таліі.

беко́н, , м.

Прасоленая або правэнджаная свініна асобага прыгатавання.

|| прым. беконны, .

бела... і бела-...

Першая частка складаных слоў у знач.:

  1. белы (у 1, 2 і 4 знач.) напр. белагаловы, белавусы;

  2. белы, з белага (у 1 знач.), напр. беламармуровы, беласнежны;

  3. белы (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. бела-блакітны, белазялёна-чырвоны;

  4. які мае адносіны да белых (у 3 знач.), напр. белагвардзеец, белаэмігрант.