Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

секунда, ✂, ж.

  1. Адзінка вымярэння часу, роўная ​1⁄60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

    • Адну секунду! (вельмі нядоўга).
  2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная ​1⁄3600 часткі градуса.

  3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

    • Малая с.
    • Вялікая с.

|| прым. секундны, ✂.

секундамер, ✂, м.

Дакладны прыбор, які паказвае час ў долях секунды, секундах, мінутах і гадзінах.

  • Электрычны с.

|| прым. секундамерны, ✂.

секундант, ✂, м.

  1. Пасрэднік, які суправаджае кожнага з удзельнікаў дуэлі, яе сведка.

  2. У спорце: пасрэднік і памочнік удзельніка спартыўнага спаборніцтва (напр. у шахматах, боксе).

|| прым. секунданцкі, ✂.

секцыя, ✂, ж.

  1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.

    • Спартыўная с. клуба.
    • Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.
  2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.

    • С. паравога ацяплення.
    • С. дзевяціпавярховага дома.

|| прым. секцыйны, ✂.

селектар, ✂, м.

Электрамагнітны апарат, уключаны ў сець з іншымі апаратамі для ажыццяўлення аператыўнай тэлефоннай сувязі некалькіх пунктаў з цэнтрам.

  • Сувязь па селектару.

|| прым. селектарны, ✂.

селекцыя, ✂, ж.

  1. Навука аб метадах стварэння гатункаў і гібрыдаў раслін, парод жывёл і культур мікраарганізмаў.

  2. Паляпшэнне гатункаў раслін або парод жывёл і вывядзенне новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору, скрыжавання.

|| прым. селекцыйны, ✂.

  • Селекцыйная станцыя.
  • Селекцыйнае насенне (палепшанае).

селекцыянер, ✂, м.

Спецыяліст па селекцыі.

селена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да Месяца, напр. селенаграфія, селенадэзія, селеналогія, селенацэнтрычны.

сель, ✂, м.

Гразе-каменны бурны паток з гор, які ўтвараецца ў выніку ліўняў, таяння снегу і пад.

  • З гор сышоў с.

|| прым. селевы, ✂.

  • С. вал.

сель...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову сельскі, напр. сельсавет, сельмаг (сельскі магазін).