Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свяшчэннадзейнічаць, ; незак.

  1. Выконваць які-н. царкоўны абрад.

  2. перан. Рабіць што-н. урачыста і паважна (іран.).

|| наз. свяшчэннадзейства, .

свяшчэннаслужыцель, , м.

Асоба, якая адпраўляе набажэнства і трэбы.

|| прым. свяшчэннаслужыцельскі, .

свяшчэннік, , м.

У праваслаўі: служыцель культу, асоба, якая выконвае царкоўныя службы і трэбы, іерэй.

|| прым. свяшчэнніцкі, .

свяшчэнны, .

  1. Выключна важны, асабліва пачэсны, святы (у 2 знач.; высок.).

    • С. абавязак.
    • С. доўг.
  2. У рэлігіі: які валодае святасцю, адпавядае рэлігійнаму ідэалу, боскі.

    • С. абрад.
    • Свяшчэннае пісанне.
  3. Недатыкальны, непарушны.

    • Свяшчэнная граніца нашай краіны.

сеанс, , м.

  1. Паказ або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку.

    • С. адначасовай гульні.
    • Тры сеансы інгаляцыі.
  2. Адзін з некалькіх (у розны час дня) паказаў фільма ў кінатэатры.

    • Вячэрні с.

севазварот, , м.

У сельскай гаспадарцы: паслядоўнае чаргаванне сельскагаспадарчых культур на пэўных зямельных участках.

  • Кармавыя севазвароты.
  • Травапольныя севазвароты.

|| прым. севазваротны, .

сегмент, , м.

  1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю.

  2. Адзін з многіх аднародных членікаў цела некаторых жывёл, а таксама адзін з некалькіх аднародных участкаў якога-н. органа (спец.).

    • С. чарвяка.
    • С. пазваночніка.

|| прым. сегментны, .

сегрэгацыя, , ж. (кніжн.).

  1. Адзін з відаў расавай дыскрымінацыі — абмежаванне ў правах на падставе колеру скуры або нацыянальнай прыналежнасці.

    • С. неграў у ЗША.
  2. Неаднароднасць хімічнага саставу металічных сплаваў, што ўзнікла пры іх крышталізацыі (спец.).

|| прым. сегрэгацыйны, .

седала, , н.

  1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня.

  2. перан. Месца, дзе чалавек пражыў многа гадоў; абжыты куток.

    • Пакінуць роднае с.

седлаванне, , н.

  1. гл. сядлаць.

  2. Спосаб, якім асядланы конь (спец.).

    • Паходнае с.