Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экспарт, , м.

Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогіі за мяжу; проціл. імпарт.

|| прым. экспартны, .

экспартаваць, ; зак. і незак.

Вывезці (вывозіць) што-н. за мяжу.

  • Э. сыравіну.

|| наз. экспартаванне, .

экспарцёр, , м. (спец.).

Асоба або арганізацыя, якая экспартуе тавары за мяжу.

|| прым. экспарцёрскі, .

экспатрыяваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) экспатрыяцыю.

|| звар. экспатрыявацца, .

экспатрыянт, , м.

Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне.

|| ж. экспатрыянтка, .

|| прым. экспатрыянцкі, .

экспатрыяцыя, , ж. (кніжн.).

Дабравольнае ці прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, якое звязана з пазбаўленнем грамадзянства.

|| прым. экспатрыяцыйны, .

экспедзіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Адправіць (адпраўляць) па прызначэнню (карэспандэнцыю, тавар і пад.).

|| наз. экспедзіраванне, .

экспедытар, , м.

  1. Работнік, які займаецца прыёмам, адпраўленнем і рассылкай чаго-н. (спец.).

  2. У царскай Расіі: чыноўнік, начальнік аддзела ў некаторых установах.

|| прым. экспедытарскі, .

экспедыцыя, , ж.

  1. Адпраўка і прыём грузаў (спец.).

    • Э. пасылак.
  2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

    • Э. газет.
  3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

    • Дыялекталагічная э.
    • Паехаць у экспедыцыю.
  4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

    • Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцыйны, .

эксперт, , м.

Спецыяліст, які дае заключэнні пры разглядзе якога-н. пытання.

  • Высокакваліфікаваны э.
  • Судовы э.

|| прым. эксперты, .