экспедыцыя, , ж.

  1. Адпраўка і прыём грузаў (спец.).

    • Э. пасылак.
  2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

    • Э. газет.
  3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

    • Дыялекталагічная э.
    • Паехаць у экспедыцыю.
  4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

    • Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцыйны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)