Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рулада, ✂, ж.

Раскацісты і віртуозны пасаж 2 у спевах — выкананая ў хуткім тэмпе частка мелодыі.

  • Р. ў партыі каларатурнага сапрана.
  • Салаўіныя рулады (перан.).

рулет, ✂, м.

  1. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-н. начынкай, запечаная ў выглядзе батона.

    • Мясны р.
    • Р. з макам.
  2. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена круглая форма.

|| прым. рулетны, ✂.

рулетка, ✂.

  1. Інструмент для вымярэння даўжыні — лента з дзяленнямі, якая накручваецца на валік.

  2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якіх коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

    • Гуляць у рулетку.

|| прым. рулетачны, ✂.

рулі, ✂ (разм.).

Страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці ў падсоленую з алеем ваду.

рулон, ✂, м.

Трубка гнуткага матэрыялу, згорнутага для захоўвання.

  • Папера, цырата, толь у рулонах.
  • Р. лінолеуму.

|| прым. рулонны, ✂.

руль, ✂, м.

Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля.

  • Р. аўтамабіля.
  • Паветраны р. (у лятальнага апарата).
  • Сядзець, стаяць за рулём.
  • Стаяць каля руля (таксама перан. кіраваць; кніжн.).

|| прым. рулявы, ✂.

  • Рулявое кола.
  • Рулявое кіраванне.

руля, ✂, ж.

Тое, што і ствол дула.

  • Р. вінтоўкі.

|| прым. рульны, ✂.

руляваць, ✂ і руліць, ✂, незак.

  1. Кіраваць рулём; кіраваць рухам чаго-н. (лодкі, санак і пад.).

    • Р. да ангара.
  2. Пра самалёт: коцячыся па зямлі, накіроўвацца куды-н.

|| зак. выруляваць, ✂ і выруліць, ✂.

|| наз. руляванне, ✂ і руленне, ✂.

рулявы, ✂.

  1. гл. руль.

  2. На судне: чалавек, які кіруе рулём, а таксама спецыяліст, які рэгулюе кіраванне рулём.

    • Гэты чалавек — наш р. (перан. вадзе нас наперад).

рум, ✂, м. (разм.).

Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.

  • Вывезці лес на р.