Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мясцовасць, ✂, ж.

  1. Пэўная прастора на зямной паверхні.

    • Гарыстая м.
  2. Край, раён, акруга.

    • Сельская м.

мясцовы, ✂.

  1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.

    • Мясцовыя гаворкі.
    • М. час.
  2. Не агульнадзяржаўны, а які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі.

    • Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
  3. Не прыезджы, а тутэйшы, які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.

    • Мясцовыя жыхары.
    • Мясцовыя тавары.
  4. Не агульны, які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага.

    • Мясцовае запаленне.

мята, ✂, ж.

Духмяная расліна, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і харчовай прамысловасці.

|| прым. мятны, ✂.

  • М. пах.

мятла, ✂, ж.

Прадмет гаспадарчага ўжытку для падмятання ў выглядзе насаджанага на палку пучка звязаных галінак.

◊

  • Гнаць мятлой (разм.) — груба выдаляць каго-н.

  • Пад мятлу (вымесці, вычысціць, з’есці) (разм.) — начыста, без астатку.

|| памянш. мяцёлка, ✂.

|| прым. мяцельны, ✂.

мятлік, ✂, м.

  1. Матылёк (разм.).

    • М. сеў на кветку.
  2. Травяністая расліна сямейства злакавых.

    • М. лугавы.

мятлісты, ✂.

Такі, як мяцёлка, пышны.

  • М. авёс.

мятліца, ✂, ж.

Шматгадовая расліна з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

  • Зарадзіла м. — хлебу палавіца (прыказка).

|| прым. мятлічны, ✂, -ая, -ае.

мятлішча, ✂, н.

Палка, на якую насаджваецца мятла.

мятлюг, ✂, м.

Тое, што і мятліца.

мяўкаць, ✂; незак.

Пра катоў: крычаць, утвараючы гукі «мяў».

|| аднакр. мяўкнуць, ✂.

|| наз. мяўканне, ✂.