Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злодзей, ✂, м.

  1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

    • Злавіць злодзея.
  2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

    • Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзейка, ✂.

|| прым. зладзейскі, ✂.

зложніца, ✂, ж. (спец.).

Форма, якая запаўняецца расплаўленым металам для атрымання злітка.

злом, ✂, м.

  1. Месца пералому, разлому.

  2. Круты паварот.

    • З. ракі.

◊

  • На злом галавы (разм.) — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут).

зломак, ✂, м.

  1. Непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-н.

  2. Пра слабага, надарванага чалавека (звычайна з адмоўем; разм.).

    • Бацька дужы, і сын не з.

злоснік, ✂, м.

Чалавек, які мае зло на каго-н., вораг.

  • Сябры і злоснікі.

|| ж. злосніца, ✂.

|| прым. злосніцкі, ✂.

  • Злосніцкія нагаворы.

злосны, ✂.

  1. Поўны злосці, нядобразычлівасці.

    • З. паклёп.
    • Злосныя намеры.
  2. Сярдзіты, куслівы, злы (пра жывёл).

    • З. сабака.
  3. Свядома нядобрасумленны.

    • З. банкрут.
  4. Закаранелы ў чым-н. заганным.

    • З. парушальнік дысцыпліны.

|| наз. злоснасць, ✂.

злосць, ✂, ж.

  1. Пачуццё варожасці, жаданне прычыняць зло.

    • Не мець злосці на каго-н.
  2. Пачуццё гневу, раздражнення.

    • Гаварыць са злосцю.
    • З. разбірае каго-н.

злоты, ✂, м.

Грашовая адзінка ў Польшчы.

злоўжыванне, ✂, н.

  1. гл. злоўжыць.

  2. звычайна мн. Учынак, звязаны з незаконным, злачынным выкарыстаннем сваіх правоў і магчымасцей.

    • Прыняць меры да спынення злоўжыванняў.

злоўжыць, ✂; зак.

Ужыць на зло, незаконна выкарыстаць што-н. каму-н.

  • З. службовым становішчам.
  • З. давер’ем.

|| незак. злоўжываць, ✂.

|| наз. злоўжыванне, ✂.