Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драпежніцкі, ✂.

  1. гл. драпежнік.

  2. перан. Шкодніцкі, заснаваны на асабістай выгадзе.

    • Драпежніцкае высяканне лесу.
    • Драпежніцкая лоўля рыбы.

драпежніцтва, ✂, н.

  1. Спосаб існавання драпежных жывёл (спец.).

    • Ваўкі жывуць драпежніцтвам.
  2. перан. Характар дзеянняў, уласцівых драпежніку (у 2 і 3 знач.).

    • Д. ў лоўлі рыбы.
  3. перан. Драпежніцкае (у 3 знач.) вядзенне гаспадаркі, выкарыстанне чаго-н. драпежніцкім чынам.

    • Лясное д.

драпежны, ✂.

  1. Пра жывёл: які корміцца жывёламі.

    • Д. звер.
    • Драпежныя рыбы.
  2. перан. Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама тай, што выражае такое імкненне.

    • Драпежная натура.
    • Д. погляд.

|| наз. драпежнасць, ✂.

драпіна, ✂, ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне ў выглядзе палоскі на прадмеце, зробленыя чым-н. вострым (нажом, кіпцюрамі і пад.).

  • Глыбокая д.
  • Ногі ў драпінах ад іржэўніку.
  • Д. на паліраваным стале.

|| памянш. драпінка, ✂.

драпіраваць, ✂; незак.

Абіваць, упрыгожваць якой-н. тканінай, збіраючы адзенне, тканіну ў прыгожыя складкі.

  • Д. сцены.

|| зак. задрапіраваць, ✂.

|| звар. драпіравацца, ✂.

|| зак. задрапіравацца, ✂.

|| наз. драпіроўка, ✂ і драпіраванне, ✂.

драпіроўка, ✂, ж.

  1. гл. драпіраваць.

  2. Фіранка, тканіна, што спускаецца шырокімі складкамі.

|| прым. драпіровачны, ✂.

драпіроўшчык, ✂, м.

Майстар, які займаецца драпіроўкай (у 1 знач.).

|| ж. драпіроўшчыца, ✂.

драпры, нескл., н.

Тое, што парцьера.

драсён, ✂, м.

Травяністая, звычайна адналетняя, расліна сямейства грэчкавых.

|| прым. драсёнавы, ✂.

  • Сямейства драсёнавых (наз.).

дратаванка, ✂, ж. (разм.).

Пяньковая або льняная пуга, крута звітая з трох столак (кожная з якіх з’яўляецца асобнай тоненькай вяровачкай).

  • Пастухі і падпаскі гучна ляскалі дратаванкамі.