Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзесяць, ліч.

Лік і колькасць 10.

  • Д. чалавек.
  • Д. гадоў.

◊

  • Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм. неадабр.) — ні туды ні сюды; ні так ні гэтак.

|| парадкавы ліч. дзесяты, ✂.

  • Дзесятыя гады (з 10 па 20 год якога-н. стагоддзя).
  • Гэта справа дзесятая (перан. няважная, другарадная; разм.).

◊

  • Пятае цераз дзесятае (разм. жарт.) — непаслядоўна, пераскокваючы з аднаго на другое (расказваць, пераказваць).

дзетазабойства, ✂, н.

Забойства дзіцяці.

дзетазабойца, ✂, м.; ✂, ж..

Забойца дзіцяці.

дзетараджэнне, ✂, н.

Стварэнне патомства, нараджэнне дзяцей.

дзетвара, ✂, ж., зб. (разм.).

Малыя дзеці.

  • Двор поўніўся галасамі дзетвары.

дзетдом, ✂, м.

Скарачэнне: дзіцячы дом.

|| прым. дзетдомаўскі, ✂.

  • Дзетдомаўскае дзіця.

дзетдомавец, ✂, м. (разм.).

Выхаванец дзіцячага дома.

|| ж. дзетдомаўка, ✂.

дзетка, ✂, ж. (разм.).

Дзіця (звычайна ў звароце).

  • Купіў табе ляльку, д.

|| памянш.-ласк. дзетачка, ✂.

дзетсадаўскі, ✂ (разм.).

Які мае адносіны да дзіцячага сада.

дзеўка, ✂, ж. (разм.).

Паўналетняя незамужняя жанчына.

  • Дзеўкі спявалі купальскія песні.

◊

  • Засядзецца ў дзеўках (разм.) — доўга не выходзіць замуж.