Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

святло, ✂, н.

  1. Прамяністая энергія, якая робіць навакольны свет бачным; электрамагнітныя хвалі ў інтэрвале частот, што ўспрымаюцца зрокам.

    • Сонечнае с.
    • Пры святле месяца.
    • С. свечкі.
    • С. дабра (перан.).
    • На твары відаць было с. пяшчоты (перан.).
  2. Тая або іншая крыніца асвятлення.

    • Запаліць с.
    • Уключыць электрычнае с.
    • Стаць бліжэй да святла.
    • Устаць да святла (да ўсходу сонца, да світання).
  3. Светлае месца на карціне, у адрозненне ад ценю.

    • Кантрасты святла і ценю.
  4. перан., чаго. Тое, што робіць зразумелым навакольны свет, што дае пачатак чаму-н. радаснаму, робіць шчаслівым жыццё.

    • С. яго ідэй відаць ва ўсіх кутках зямлі.

◊

  • Праліць святло на што (кніжн.) — растлумачыць што-н.

  • У святле чаго — зыходзячы з пэўнага пункту гледжання на каго-, што-н.

  • У святле якім (выстаўляць, падаваць і пад.) — у якім-н. выглядзе.

    • Падзеі цяпер выглядалі ў другім святле.

◊

  • У чорным святле (бачыць, падаваць што-н.) — змрочным, непрыглядным.

|| прым. светлавы, ✂.

  • С. сігнал.

святлоадчувальны, ✂.

У фотатэхніцы: які мае ўласцівасць адчуваць святло, рэагаваць на святло.

  • Святлоадчувальная плёнка.

|| наз. святлоадчувальнасць, ✂.

святлокапіравальны, ✂, (спец.).

Які служыць для атрымання святлакопій.

  • С. апарат.

святлолюбівы, ✂.

Які добра расце і развіваецца толькі пры нармальным сонечным святле.

  • Сасна — дрэва святлолюбівае.

|| наз. святлолюбівасць, ✂.

святлолячэнне, ✂, н.

Лячэнне штучна атрыманымі інфрачырвонымі, бачнымі і ультрафіялетавымі прамянямі.

|| наз. святлолячэбны, ✂.

святломаскіроўка, ✂, ж.

Маскіроўка асветленых аб’ектаў.

|| прым. святломаскіровачны, ✂.

святляк, ✂, м.

Невялікае насякомае, жучок (а таксама яго лічынкі і яйкі), які свеціцца ў цемры.

|| памянш. светлячок, ✂.

святочны, ✂.

  1. гл. свята.

  2. Не будзённы, прыгожы, прыбраны.

    • С. касцюм.
  3. перан. Урачыста-ўзнёслы, шчаслівы.

    • С. настрой.

святоша, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. іран.).

Прытворна-набожны чалавек, ханжа.

святцы, ✂.

Царкоўная кніга з пералікам святаў і святых па днях іх памінання.