Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пятнаццаць, ліч.

Лік і колькасць 15.

|| парадкавы ліч. пятнаццаты, .

пятніца, , ж.

Пяты дзень тыдня.

  • Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (м. пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні).
  • Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм. жарт.)

|| прым. пятнічны, .

пяток, , м. (разм.).

Пяць аднолькавых прадметаў.

  • П. бульбін.

пятрушка, , ж.

Агародная расліна, корань і лісце якой ужыв. як прыправа да страў.

|| прым. пятрушкавы, .

пятрэць, ; незак. (разм.).

  1. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.).

    • На полі пятрэе салома.
  2. Станавіцца чахлым.

    • П. ад сухотаў.

пяты, .

  1. гл. пяць.

  2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на пяць.

    • Пятая частка.
    • Адна пятая (наз.).

п’яўка, , ж.

  1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

    • Медыцынская п. (для кровапускання).
    • Ставіць п’яўкі.
  2. перан. Пра скупога і жорсткага чалавека, які эксплуатуе іншых.

пяхота, , ж.

Род войск, якія дзейнічаюць у пешым страі.

  • Марская п.

|| прым. пяхотны, .

  • П. полк.

пяцёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн.л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн.л. і без залежнага слова: колькасць пяць.

    • П. мужчын.
    • П. сірот.
    • Іх там працуе п.: два мужчыны і тры жанчыны.
    • П. свіней.
    • Нас было п.
    • Пяцярым прапаноўваў.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць пяць.

    • П. шчанят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: пяць прадметаў.

    • П. сутак.
    • П. калёс.
    • П. абцугоў.
    • П. штаноў.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: пяць пар або адзін паверх другога.

    • П. ботаў.
    • П. рукавіц.

пяцёрачнік, , м.

Вучань, які звычайна атрымлівае пяцёркі, выдатнік.

  • Круглы п.

|| ж. пяцёрачніца, .

  • Дачка — п.