пяцёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн.л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн.л. і без залежнага слова: колькасць пяць.

    • П. мужчын.
    • П. сірот.
    • Іх там працуе п.: два мужчыны і тры жанчыны.
    • П. свіней.
    • Нас было п.
    • Пяцярым прапаноўваў.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць пяць.

    • П. шчанят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: пяць прадметаў.

    • П. сутак.
    • П. калёс.
    • П. абцугоў.
    • П. штаноў.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: пяць пар або адзін паверх другога.

    • П. ботаў.
    • П. рукавіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)